Рамадан у Беларусі: падтрымка мусульман на фоне эпідэміі
Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Беларусі арганізавала рэгіянальную раздачу прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці ў Менску, Наваградку, Слоніме, Берасці.
Акалічнасці прадставіў намеснік муфтыя МРА ў Беларусі Рустам Хасяневіч:
Па даручэнні кіраўніка усіх мусульман Рэспублікі Беларусь муфція Абу-Бекіра Шабановіча актывам муфтыяту Рэспублікі Беларусь была сабрана дабрачынная дапамога для тых мусульман Рэспублікі Беларусь, якія маюць патрэбу ў дапамозе. І асабліва для людзей сталага ўзросту. У гэты няпросты час, калі на вуліцы бушуе пандэмія, людзі хварэюць, мы пастараліся сабраць неабходны камплект прадуктаў і раздаць іх.
Дабрачынная дапамога была арганізавана за кошт ахвяраванняў ад мусульман Беларусі, а таксама братэрскай дапамогі Турэцкага міністэрства па справах рэлігій.
Беларускае Радыё Рацыя