Раман Кісляк: 2021 год – год плюсаў і мінусаў для Беларусі
Раман Кісляк, адзін з самых вядомых праваабаронцаў з Берасця, лічыць, што ў 2021-м годзе ў беларусаў былі як мінусы, так і плюсы.

На думку праваабаронцы, асноўным мінусам 2021-га было разбурэнне грамадзянскай супольнасці краіны:
– Праваабарончыя арганізацыі, грамадскія арганізацыі, СМІ апынуліся пад жорсткім ціскам, рэпрэсіямі. Фактычна іх знішчаюць у Беларусі. І частка нашых калег-праваабаронцаў і прадстаўнікоў іншых грамадскіх арганізацый, журналістаў, рэдактараў СМІ апынуліся за кратамі, шматлікія з’ехалі за мяжу. Мала, хто застаўся ўнутры краіны. Гэта такі мінус.

Плюсам для беларусаў, на думку Рамана Кісляка, ёсць салідарнасць, якую выказваюць беларусы ва ўсім свеце:
– Безумоўна, гэта было б немагчыма, без таго, каб беларусы не дапамагалі, я б і з’ехаць не змог бы на самой справе. Беларусь нараджаецца як нацыя, у тым ліку і тыя беларусы, якія з’ехалі. Фармуюцца дыяспары, яны выкрышталізоўваюцца. Беларусы думаюць пра ўтварэнне новай краіны. Вось гэта вельмі важна.
Раман Кісляк быў вымушаны з-за пераследу пакінуць краіну і цяпер знаходзіцца ў Грузіі, дзе працягвае займацца як праваабарончай, так і грамадскай дзейнасцю.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
