Раман Кісляк: Арыенціроўка на актывістаў – гэта спроба запалохаць
Выкладзеная арыенціроўка на больш чым два дзясяткі берасцейцаў — гэта спосаб запужаць удзельнікаў пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. У гэтым перакананы праваабаронца Раман Кісляк.
Такая раздрукоўка магла з’явіцца і быць распаўсюджанай наўмысна, паколькі не заведзена ні адміністрацыйнай, ні крымінальнай справы, — адзначыў эксперт у галіне права.
– У гэтай інфармацыі твары, гэта так званая форма нумар адзін. Відавочна, да гэтай арыенціроўкі маюць доступ толькі супрацоўнікі праваахоўных ворганаў. У гэтым лісце выключна праціўнікі акумулятарнага завода. То бок гэта, відавочна, арыенціроўка супрацоўнікаў міліцыі на самых актыўных удзельнікаў пратэстаў супраць акумулятарнага завода.
Раман Кісляк мяркуе, што прадстаўлены на лісце фатаздымкі — гэта інфармацыя для супрацоўніках праваахоўных ворганаў аб тым, хто зараз задзейнічаны ў арганізацыі акцый.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце