Раман Кісляк: Берасцейцы працягваюць падаваць скаргі на завод «АйПауэр»
Падрыхтоўка і накіраванне скаргаў у адпаведныя органы — такой зараз стала асноўная дзейнасць берасцейцаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
„Яны хочуць прадэманстраваць уладам парушэнні, што звязаны з запускам аб’екта”, — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– Гэтымі днямі падаюцца скаргі — у Генеральную пракуратуру, Берасцейскі аблвыканкам, Берасцейскі райвыканкам і іншыя органы. Прыводзяцца матэрыялы, абгрунтаванні і факты пра розныя парушэнні, якія былі дапушчаны ў ходзе будаўніцтва і праектавання гэтага прадпрыемства.
Паводле Рамана Кісляка, на дадзены момант актывісты спрабуюць патрапіць на сустрэчы з уладамі. Чыноўнікі неахвотна ідуць на дыялог з простымі жыхарамі горада.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце