Раман Кісляк: Кабанава пераследуюць за актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі



Затрыманне блогера Аляксандра Кабанава на пятнаццаць сутак звязана з яго актыўным удзелам у выбарчай кампаніі.

Ціск будзе аказвацца на ўсіх блогераў, што выкладаюць у інтэрнэт відэа на палітычныя тэмы, — адзначыў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк:

– Я лічу, што гэта адмысловая аперацыя, хапун усіх блогераў, якія робяць відэаматэрыялы на палітычныя тэмы. Усіх блогераў у краіне, па розных прычынах, часам вельмі абсурдных, як напрыклад, справа Аляксандра Кабанава, затрымліваюць і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту.

Аляксандр Кабанаў быў асуджаны за відэаролік пад назвай „На чым трымаецца ўлада Лукашэнкі”, які знаходзіўся на канале „Народны рэпарцёр”. Да яго прымянілі частку трэцюю артыкула 23.34 кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце