Раман Кісляк: Людзі павінны мець права праводзіць акцыі
Змаганне супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу перарастае з берасцейскага пратэсту ў агульнанацыянальным пратэст.
Людзі не згодныя не толькі палітыкай у адносінах да экалогіі, але і ў цэлым дзеяннямі ўладаў, кажа праваабаронца Раман Кісляк:
– Людзі павінны мець права і рэальныя магчымасці праводзіць акцыі. У нас у краіне, і не толькі ў Берасці, але і агулам па краіне, практычна няма магчымасці свабодна без пагрозаў рэпрэсіяў у законным парадку праводзіць такія акцыі – мітынгі, пікеты, шэсці, дэманстрацыі. На жаль вось такая ў нас сітуацыя ў краіне. Улады рознымі спосабамі намагаюцца перашкодзіць людзям выходзіць на вуліцу і гучна заяўляць пра свае правы і свае інтарэсы.
Як адзначыў Раман Кісляк, за развіццём падзеяў вакол заводу будзе ўважліва сачыць міжнародная супольнасць. Праваабаронцы імкнуцца прымусіць беларускія ўлады паважаць уласныя законы і міжнародныя пагадненні.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце