Раман Кісляк: На гэтым судовым разглядзе адкрываюцца цікавыя факты



Чарговае судовае паседжанне ў адносінах да шкоднай вытворчасці “АйПауэр” адбудзецца 5 лютага.

Пройдзе рагляд пытання аб спагнанні сродкаў з інавацыйнага фонда, — пра гэта распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Кампанія “АйПаўэр” не ўклалася ў адведзеныя тэрміны для заканчэння гэтага праекта, і таму Берасцейскі аблвыканкам запатрабаваў вярнуць тыя сродкі, якія былі ім прадстаўлены з фонда інавацыйнага развіцця. Падчас судовага разгляда адкрываюцца некаторыя факты, таму гэта дастаткова цікава.

Як адзначыў Раман Кісляк, таксама важна прадэманстраваць зацікаўленасць у вырашэнні экалагічных пытанняў, сабраўшы поўную судовую залу.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце