Раман Кісляк накіраваў заяву ў пракуратуру Берасця
Заяву ў пракуратуру Берасця накіраваў праваабаронца Раман Кісляк.
Як адзначыў эксперт у галіне права, ён выказаў просьбу патлумачыць асобныя моманты, незразумелыя з афіцыйнага папярэджання і з той інфармацыі, што распаўсюджвалася огранамі пракуратуры адносна інтэрв’ю Deutsche Welle:
– У прыватнасці, для мяне незразумела, якія менавіта словы быццам правакуюць грамадзянаў на агрэсію. Ніякіх заклікаў, і ўвогуле мае словы ў інтэрв’ю Deutsche Welle не правакуюць да якіхсьці агрэсіўных дзеянняў. Усё ў межах мірных, негвалтоўных дзеянняў. І мы працягваем такія дзеянні.
Афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Берасця Раману Кісляку было вынесена 22 красавіка. Падставай стала інтэрв’ю выданню Deutsche Welle, якое выйшла 19 красавіка. Згодна з дакументам, праваабаронца распаўсюджваў недакладную інфармацыю па сітуацыі з АКБ.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце