Раман Кісляк: У справаздачы шкоднасці вытворчасці адбыліся змены
Правесці яшчэ адно грамадскае абмеркаванне вакол тэмы з будаўніцтвам акумулятарнага завода прапануе берасцейскі юрыст Раман Кісляк.
„У справаздачы вакол шкоднасці такой вытворчасці адбыліся змены,” — патлумачыў эксперт у галіне права:
– У праект унесены значныя змены – з 3-х да 29-ці кілаграм павялічыліся выкіды свінца. Па нашых звестках, іх будзе мінімум 750 кілаграм у год. Хутчэй за ўсё нават болей. Усё гэта гаворыць пра тое, што неабходна яшчэ раз правесці грамадскае абмеркаванне, бо справаздача аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе гэтага завода было сур’ёзна перапрацавана і зменена.
Раман Кісляк не выключае, што бліжэйшым часам будзе складзены чарговы зварот, пад якім пачнецца збор подпісаў да чыноўнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
