Раман Кісляк: Улада па-ранейшаму не дазваляе нам праводзіць мітынгі
Адмовы ў правядзенні шасці мітынгаў атрымалі ў Берасці пратэстоўцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Яны падавалі заяўкі на перыяд з 20 па 26 жніўня. Месцам быў абраны стадыён дзіцяча-юнацкай школы “Прыбужжа” ў вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна. „Улады патлумачылі, што зараз там працягваюцца будаўнічыя працы,” — распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– Правядзенне мітынгаў нам не дазволілі па той прычыне, што нібыта вядуцца будаўнічыя працы на стадыёне, які вызначаны як месца для падобных мерапрыемстваў. Але страва ў тым, што гэтае будаўніцтва працягвалася літаральна адзін дзень напачатку ліпеня, больш ніякіх прац там не адбывалася. Проста было прыбранае пакрыццё дарожкі вакол стадыёна, дзе бегаюць, яно было знятае і заваленае ў чатыры кучы.
„Відавочна, што гэта фікцыя, каб нам перашкодзіць праводзіць масавыя мерапрыемствы супраць з’яўлення ў горадзе акумулятарнага завода,” — дадаў Раман Кісляк.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце