Раман Кісляк: Улады гуляюць з намі



Заяўкі на правядзенне васьмі мітынгаў падрыхтавалі і падалі на разгляд мясцовых уладаў праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці. Актывісты хочуць правесці масавае мерапрыемства з 20 па 26 жніўня ў вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна.

„Людзі публічна і законна хочуць выказаць свой пратэст”, — кажа праваабаронца Раман Кісляк:

– Столькі заяваў падаецца, бо ўлады гуляюць з намі ў такую гульню, як толькі мы падаем заяўкі на нейкія даты і час, яны там жа арганізоўваюць свае мерапрыемствы. Адмаўляюць нам, забараняюць мітынгі па той прычыне, што ўжо хтосьці праводзіць мерапрыемства. 

Пратэст супраць будаўніцтва завода ў Берасці цягнецца ўжо паўтары гады. За гэты тэрмін быў дазволены толькі адзін мітынг у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў у мінулым годзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце