Раман Кісляк: Вымушаны з’ехаць, каб далей дапамагаць людзям



Вядомы берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк ужо 3 месяцы знаходзіцца ў Грузіі, але нават адсюль ён дапамае беларусам. Па словах праваабаронцы яго падштурхнулі з’ехаць з Радзімы некалькі важных фактараў. 

– Я пабачыў, як кашмараць грамадскія арганізацыі, СМІ. Стала бачна, што словы і пагрозы Макея аб тым, што не будзе тут, у Беларусі, грамадзянскай супольнасці, грамадскіх арганізацый пачалі рэалізоўвацца. Я зразумеў, што пажыць не дадуць і папрацаваць таксама. І яшчэ нават да ператруса я вырашыў, што пара пераехаць у больш бяспечную краіну, з якой працягваць сваю дзейнасць.

Раман пакуль не можа працаваць як праваабаронца, але добра ставіцца да той краіны, якая яго гасцінна прыняла 

– Тут свабода, мора, прыгожы горад, але безумоўна без Радзімы цяжка. Без паўнавартаснай працы, я пакуль не магу вярнуцца да працы, таму што кампутар канфіскаваны, а з новым пакуль не атрымліваецца вырашыць пытанне набыцця.

Раман Кісляк як прааабаронца займаўся акцыямі супраць пабудовы акамулятанага завода ў Берасці, быў неаднаразова затрыманы перад і падчас выбараў 2020 году. Цяпер ён заангажаваны ў справы беларускай дыяспары ў Аджаріі і дапамагае парадамі прыехаўшым сюды беларусам. 

Беларускае Радыё Рацыя