Раман Яраш: Бродскі і Дылан вучаць беларусаў не адчуваць сябе «ахвярамі гісторыі»



24 траўня прыхільнікі паэзіі святкавалі дзве значныя даты – дні народзінаў Боба Дылана і Іосіфа Бродскага. Для многіх гэтыя постаці сталіся сімвалам пратэсту і супрацьстаяння асобы ды дзяржаўнага молаха.

Пра беларускае пераасэнсаванне спадчыны Боба Дылана і Іосіфа Бродскага пагутарылі з сённяшнім «Госцем Рацыі» перакладчыкам і спеваком Раманам Ярашам.

РР: Для шматлікіх Боб Дылан і Іосіф Бродскі ў першую чаргу застаюцца галасамі сусветнага пратэсту. Ці так гэта?

– Слухачам толькі падаецца, але калі аднаго з іх упарта называлі дысідэнтам, ён казаў: «Я вам не дысідэнт». А другому, калі казалі «Вы – спявак пратэсту», ён казаў: не, я такога не спяваю. Можа таму што культурна на нейкай палічцы ляжалі, адправілі на палічку, а тут узялі пры неабходнасці і паклалі назад. А яны хочуць, можа, такім чынам адчуваць сябе свабадней і незалежна. Гэта таксама форма пратэсту – так.

РР: Тады ці можна сказаць, што менавіта гэтым Дылан І Бродскі блізкія беларусам? У нас формы пратэсту схаваныя заўсёды, нам прасцей унутры сябе весці бунты, плошчы, а вонкава быць мірнымі людзьмі.

– Беларусы такім чынам не пратэстоўцы, а суперпратэстоўцы.

РР: У беларусах як спадчынніках натуральнага разбурэння штучнага саюзу, ці жыве ўнутры свой Дылан ці Бродскі?

– Як сказаў класік – любіце Бродскага ў сябе. Мне падаецца, калі менш абстрактна, а больш да таго, што яны кажуць або спяваюць, ёсць некаторыя актуальныя рэчы, якія актуальныя і для Беларусі. Беларуская ідэнтычнасць вельмі шчыльна звязаная з пытаннем мовы Дылана і, можа, яшчэ ў большай ступені Бродскага, можна іх было б назваць такімі інструментамі мовы, бо яны – паэты, якія нібы валодаюць мовай. А паводле словаў таго ж Бродскага, атрымліваецца, што мова валодае паэтам. І задача паэта – прыслухоўвацца да яе. Якраз пытанне мовы больш актуальнае для беларусаў, чым для расейцаў і амерыканцаў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя