Раман Юргель: Беларусаў спрабуюць застрашыць



Гарадзенскі праваабаронца, прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Раман Юргель, які амаль штодня сочыць за палітычнай сітуацыяй у краіне, судамі і дзейнасцю кандыдатаў на выбарах 2020, лічыць, што ўлада спрабуе застрашыць грамадскіх актывістаў:

– Палітычныя працэсы канешне будуць працягвацца і надалей, да дня галасавання, да 9-га жніўня і пасля 9-га жніўня яшчэ яны будуць. Усё ідзе на падаўленне, уся палітыка сілавікоў, дзеючай улады, ідзе на тое, каб пабольш даваць сутак, каб пабольш даваць штрафаў, каб застрашыць выбаршчыкаў, насельніцтва, каб яны не выходзілі з мірнымі пратэстамі.

Раман Юргель з’яўляецца адным з прадстаўнікоў кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары – 2020”, якая ладзіцца праваабарончым цэнтрам „Вясна” і Беларускім Хельсінскім камітэтам. Мэтай кампаніі з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра хаду выбарчай кампаніі і вынікі назірання.

Беларускае Радыё Рацыя