Раман Юргель: На трэнінг Цэнтрвыбаркама нас не прапусцілі



Гародню наведала старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Яна правяла з усімі кіраўнікамі ўчастковых выбарчых камісіяў навучанне напярэдадні актыўнай фазы выбарчага працэсу. Бо ўжо 17-га снежня маюць быць зарэгістраваны ініцыятыўныя групы па збору подпісаў за будучых кандыдатаў у дэпутаты. Акрэдытаваны ў абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі назіральнік ад кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель на гэты трэнінг не быў запрошаны.

– Навучанне з кіраўнікамі выбарчых камісіяў прайшло без прысутнасці незалежных назіральнікаў. Ніколі нас не запрашаюць на падобныя трэнінгі, і мы не ведаем, як там што праходзіць. Калі няма ад нас чаго хаваць, то маглі б нас і прапусціць і запрасіць на такі трэнінг. Прыйшлося амаль гадзіну сядзець, чакаць, пакуль скончыцца трэнінг. Мы, незалежныя назіральнікі, не ведаем, што адбывалася на гэтым трэнінгу, якія пытанні ставіліся, пра што ішла там размова.

Яшчэ навінай дня стала тое, што 220 тысячаў рублёў атрымаюць выбарчыя камісіі Гарадзеншчыны на правядзенне мясцовых выбараў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя