Раман Юргель: Пакуль невядома, чым канкрэтна працэсы закончацца
У Гародні ідуць крымінальныя працэсы над гарадзенцамі, удзельнікамі масавых мерапрыемстваў, якія праходзілі напярэдадні і пасля выбараў прэзідэнта краіны. У Кастрычніцкім раённым судзе апытваюць сведкаў і пацярпелых з ліку амапаўцаў, па справе таксіста Аляксея Лапы. Па гэтак званай справе Ціханоўскага, у якой фігуруюць тры асобы: Фурманаў, Кніга й Разнічэнка.
Назірае за працэсамі праваабаронца беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель.
– Адбываецца допыт амапаўцаў. Допыт двух міліцыянтаў адбыўся – Казлоўскага і Хвалені. Учора адбыўся допыт Будніка. А сёння Рахунка. Суд вядзе зараз даследаванне. Зараз сказаць нельга, каму гэта будзе на карысць, каму будзе меншы тэрмін. Зараз нельга так сказаць. Будзе яшчэ допыт трох амапаўцаў.
У Леніскім судзе Гародні таксама не спыняецца працэс над пяццю гарадзенцамі: двума сёстрамі, двума братамі і Якубоўскім.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя