Раману Пратасевічу дазволілі весці Twitter



Палітвязню Раману Пратасевічу дазволілі весці Twitter. Пра гэта паведаміў ён сам, паабяцаўшы адказваць на каментары ўсім, хто яму напіша.

„Я вяртаюся да жыцця ў інтэрнеце, цяпер заўсёды буду на сувязі”, — заявіў затрыманы блогер і журналіст.

23 траўня Раман Пратасевіч быў зняты з пасаджанага ў Мінску самалёта кампаніі Ryanair, які выконваў рэйс Афіны-Вільня. Яго абвінавацілі ў (арганізацыя масавых беспарадкаў), ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і  (распальванне сацыянальнай розні). Пратасевіч пайшоў на супрацоўніцтва са следствам, заявіўшы, што вінаваты ў закліках да пратэстаў у Беларусі.

Неўзабаве пасля брыфінгу МЗС, на якім таксама з’явіўся Пратасевіч, яго і яго дзяўчыну Соф’ю Сапегу  перавялі на хатні арышт.