Расеец самастойна знайшоў у Беларусі свой скрадзены аўтамабіль



Уладальнік Mazda CX-5 Уладзімір Новікаў, які скардзіўся на бяздзейнасць расейскай паліцыі ў пошуках выкрадзенага аўтамабіля, сам знайшоў яго ў Беларусі.

Мясцовым аператыўнікам спатрэбілася паўдня, каб вылічыць каардынаты машыны, піша «Коммерсантъ».

Адзіным памочнікам пацярпелага аўтаўладальніка ў пошуку ўласнага аўто стаў мабільны тэлефон, схаваны ў салоне – дзякуючы яму Уладзімір Новікаў адсочваў шлях сваёй машыны. Сам ён перыядычна парываўся кінуцца ў пагоню і прасіў паліцыю спыніць рабаўнікоў, але рэакцыі, паводле яго слоў, ён не дачакаўся.

Аўтамабіль выкралі яшчэ 15 лістапада у Зеленаградскім раёне Масквы. Нарад, які прыбыў па выкліку, аформіў здарэнне і з’ехаў. Паліцыя нават не ўзяла нумар, каб запеленгавать тэлефон, які застаўся ў машыне.

ej.by