Расеец вёз праз беларускую мяжу псіхатропы



У дачыненні да 44-гадовага грамадзяніна Расеі Берасцейская мытняй пачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў).

мяжа

Як паведамілі БелаПАН у прэс-групе мытні, 12 мая расеец накіроўваўся на аўтамабілі „Таёта” праз пункт пропуску „Дамачава”. Падчас мытнага надгляду ў дарожнай сумцы мужчыны былі знойдзеныя незадэклараваныя 600 таблетак прэпарата, які змяшчае псіхатропнае рэчыва трамадол.

Таблеткі канфіскаваныя, грамадзянін Расеі затрыманы.

У прэс-групе мытні адзначылі, што фізічным асобам дазваляецца ўвозіць і вывозіць наркатычныя сродкі ў колькасці, якая не перавышае трохсутачную патрэбу; а псіхатропныя рэчывы — не больш за 90 разавых доз.

Абавязковай умовай перамяшчэння такіх лекавых прэпаратаў з’яўляецца наяўнасць дакументаў, выдадзеных у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы ўвозу або вывазу i пацвярджаюць абгрунтаванасць іх выкарыстання з медыцынскімі мэтамі.