Расейская бронетэхніка зноў у Воршы



Бронепрабег расейскай бронетэхнікі „Дарога Мужнасці” сёлета выглядаў больш агрэсіўна, чым  у мінулым годзе. Калона прайшла па цэнтральнай вуліцы Леніна да помніка „Кацюшы”, а адтуль да Калегіўма Езуітаў.  

У калоне тэхнікі ехалі сучасныя джыпы з сімволікай ДНР і ЛНР і надпісамі „Новороссия мы с вами”. Міліцыя не толькі не штрафавала за незарэгістраваную сімволіку, але і расчышчала дарогу перад калонай. 

Джып з Саратава з сімволікай сепаратыстаў.

Жанчына каля джыпу крычала: „Вы же белорусы у вас же тоже есть патриотизм”  і  „Приезжайте к нам в Саратов!”. 

Тэхніка ў цэнтры горада каля Езуіцкага калегіўма. 

І ўдзельнікі аршанскага клуба „Русічы”.  

Пасля плошчы тэхніка накіравалася ў Пішчалава, адкуль „Кацюша” дала свой першы залп па Воршы ў 1941 годзе, пасля калона паедзе на Менск, а адтуль Берасце.  

Беларускае Радыё Рацыя