Расейская мова ў Польшчы: Хто каму павінны



Ва ўкраінскім сегменце інтэрнэту вялікую ўвагу выклікаў ролік, зняты ў Варшаве. Беларускі вулічны музыкант выконвае гімн Еўрамайдану «Воины света». Той самы, што спявалі ў Кіеве сотні тысяч, а па ўсёй Украіне мільёны, чалавек – расейскай мовай. Нават украінамоўныя ў жыцці людзі. А ўкраінская дзяўчына, здымаючы выканаўца таемна зблізку, то бок без згоды, выгаворвае, маўляў, расейская – гэта мова тэрарыстаў.

Блогерка па сутнасці сказала па сутнасці правільна. Гаворка не пра забараніць гаварыць якой хочаш мовай. Сэнс у тым, што не варта выкарыстоўваць расейскамоўны прадукт у публічнай прасторы.

У мяне падобная дыскусія адбылася з маладымі беларусамі ў Беластоку, калі я пачуў расейскага, хай сабе і апазіцыйнага да дыктатуры, выканаўцу. Я тлумачыў, што пасля Бучы расейская сёння асацыюецца са злом на знакавым узроўні.

Але ёсць нанос. Я не здымаў падпольна відэа.

З ролікам маладой украінскай варшавянкі штосьці не так не толькі са спосабам выраблення відэа.

Тэма перакачавала, навошта музыкант апраўдваецца? Мая версія такая. Я думаю ён разгубіўся, бо на баку Украіны і спяваў гімн Майдану ў арыгінале. Плюс такая непасрэднасць у паводзінах, як у ўкраінскі, не ўласцівая беларусам.

Гэта другі важны аспект. Украінка жыве ў чужой краіне, дзе ёсць свае правілы паводзінаў. А галоўнае ў іх – не парушай чужую прыватную прастору. Тут Польшча, тут так не прынята – падыходзіць і чытаць натацыі незнаёмым людзям.

Трэцяе. Асноўныя носьбіты расейскай мовы ў Варшаве – украінцы. Усход, Поўдзень і часткова Цэнтр Украіны зрусіфікаваныя, прычым, хтосьці вам нават кажа, што ментальна зрусіфікаваныя больш, чым Беларусь. Акурат найбольш зрусіфікаваных Пуцін у асноўным і бамбіць.

Але дзяўчына не пайшла размаўляць са сваімі суайчыннікамі на варшаўскіх вуліцах. Магчыма таму, што ведае як бы рэзка ёй адказалі. 

Але вернемся да беларускага выканаўцы. Я бачыў яго ў цэнтры Варшавы. Ён спяваў беларускія беларускамоўныя песні гуртоў, якія ў Беларусі цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі. То бок, гэта наш чалавек.  У сэнсе з удзелам ці, прынамсі, падтрымкай Беларускай рэвалюцыі і аўтаматычна Украінскай рэвалюцыі, і цяпер вось абароны ад поўнамаштабнай інтэрвенцыі.

Інцыдэнт, які праславіў дзяўчыну ва ўкраінскім сеціве і зняславіў у беларускім, чарговы раз дэманструе які моцны ідзе цывілізацыйны разлом.

Пры ўсёй павазе да часткі палякаў, якія падтрымалі ўкраінцаў у бядзе, толькі з Беларусі на грамадскім узроўні заўжды была эмацыйная падтрымка ўкраінскага руху.

Дэмакратычныя змены падтрымлівала ўся Еўропа, а вось разуменне непасрэднай сувязі між станаўленнем нацыянальнага і развіццём дэмакратычнага было толькі ў беларусаў.

Здаецца, украінская блогерка стварыла першы выпадак правакацыі беларуска-ўкраінскага канфлікту ў Польшчы. Спадзяюся, першы і апошні.

Бо вымушаныя праз адну самую праблему эмігранты звычайна шукаюць кампраміс і ўзаемадзеянне.

А расейскую мову ў публічнай прасторы варта мінімалізаваць, тут я згодны.

Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя