Расейская мова знікне з украінскіх пашпартоў
Расейскую мову ў пашпартах украінцаў заменяць на ангельскую. Прэзідэнт Пятро Парашэнка падтрымаў электронную петыцыю аб прадастаўленні грамадзянам пашпартоў толькі на ўкраінскай мове, без ужывання расейскай, паведамляе korrespondent.net.
У адказе прэзідэнта на петыцыю адзначаецца, што друкаваная інфармацыя ва ўкраінскіх пашпартах цяпер павінна дублявацца на ангельскай мове як на мове міжнароднага паразумення.
Парашэнка накіраваў зварот у Кабінет міністраў з прапановай унесці адпаведныя змены ў заканадаўства.
Фота obozrevatel.com