Расейская прапаганда ў Беларусі дабралася да старонак раённых выданняў



Расейская прапаганда з дзяржаўнага беларускага тэлебачання, дзе яшчэ з весны заняла цэнтральнае месца ў эфіры, дабралася да старонак раённых выданняў. Кожны нумар рэгіянальнай газеты абавязкова суправаджаецца прарасейскімі публікацыямі і каментарамі розных пракрамлёўскіх экспертаў па палітыцы, эканоміцы і вайне.

Але па назіраннях блогера з Пінска, актывіста Мікалая Клімовіча, гэта не мае вялікага ўплыву на грамадства:

–  Як бы ні старалася прапаганда, і наша, і беларуская прапаганда, „кісялёвы, салаўёвы”. Гэта мала дапамагае. Людзі падтрымліваюць Украіну, і яны асуджаюць дзеянні Расеі. Але зразумела, што как інфармацыйную вайну прайгралі афіцыйныя дзяржаўныя структуры Беларусі, Расеі, так яны і праграваюць гэтую вайну ва Украіне.

Актывіст адзначае, што для многіх грамадзянаў гэта наадварот з’яўляецца раздражняючым фактарам, а для моладзі такія эксперты-прапагандысты ўвогуле не маюць аўтарытэту.

Беларускае Радыё Рацыя