Расейскі капітал зацікаўлены ў існаванні рэстаранна-забаўляльнага комплексу „Поедем-поедим”



Расейскі капітал зацікаўлены ў існаванні рэстаранна-забаўляльнага комплексу „Поедем-поедим”. Высновы свайго журналісцкага расследавання распавёў Дзяніс Івашын, журналіст газеты „Новы Час”, рэдактар беларускай службы „ІнформНапалм”. На прэсавай-канферэнцыі, якая прайшла ў Гародні, былі прадстаўлены фотаздымкі, і інфармацыя, якія раней нідзе не публікаваліся ў СМІ. Нягледзячы на расейскі след, лабіраванне інтарэсаў комплексу „Поедем-поедим” ажыццяўлялі мясцовыя асобы і структуры, кажа Дзяніс Івашын:

Бекбулатава Кацярына Леанідаўна як я высветліў, або дзейная жонка, або колішняя вядомага беларускага хакеіста Вадзіма Бекбулатава, які з 2005 года гуляе ў хакейнай зборнай кіраўніка Беларусі і з’яўляецца ейным капітанам. І гэта сведчыць пра тое, што мажліва праз гэтую асобу здзяйсняецца лабіяванне інтарэсаў усяго гэтага комплексу.

Таму не дзіўна, на думку Дзяніса Івашына, маўчаць дзяржаўныя органы цяпер і раней, не было рэакцыі на прадстаўленне генеральнай пракуратуры на спыненне пабудовы гэтага комплексу яшчэ ў 2012 годзе.

Дзяніс Івашын:

Нічога не было. Наадварот. Было зменена само заканадаўства, пад гэты комплекс змянілі ахоўныя межы. Мажліва, што менавіта праз гэтага хакеіста, на працягу вялікага часу, з 2005 года, у нефармальнай абстаноўцы, рэгулярна сустракаецца і з кіраўніком Беларусі, і з ягонымі сынамі. Апрача гэтага ён гуляе з Віктарам і Дзмітрыем Лукашэнкам у хакейнай камандзе «Рубеж». Гэта каманда памежных войскаў, дзе служылі сыны Лукашэнкі.

Цалкам можна дапусціць, мяркуе, Дзяніс Івашын, што праз гэтую асобу, блізкую Аляксандру Лукашэнку, ажыццяўляюцца супрацпраўныя дзеянні па змене ахоўных межаў у „Курапатах”, пабудове рэстаранна-забаўляльнага комплексу, і змена заканадаўства.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя