Расейскі МіГ-29 разбіўся ў Міжземным моры
Расейскі МіГ-29 разбіўся ў Міжземным моры. Здарылася гэта неўзабаве пасля ўзлёту з авіяносьбіта – крэйсера „Адмірал Кузняцоў”.
Пра гэта паведамляе Fox News, спасылаючыся на канфідэнцыйныя крыніцы ў амерыканскім урадзе.
Тры самалёты МіГ-29 выляцелі з авіяносца ў бок Сірыі. У аднаго з самалётаў падчас палёту пачаліся тэхнічныя непаладкі, пасля чаго ён узяў курс назад на авіяносец.
Самалёт упаў у ваду пры спробе здзейсніць пасадку. Як мяркуецца, лётчык няправільна разлічыў вышыню пры падлёце. Паводле дадзеных амерыканскай выведкі, пілёта паднялі на борт з дапамогай выратавальнага верталёта, пра яго стан нічога невядома. Былі таксама ўзнятыя абломкі самалёта.