Расейскі палітвязень Ільдар Дадзін выйшаў з калоніі



Расейскі палітвязень Ільдар Дадзін нарэшце выйшаў з калоніі на волю. Каля турмы ў алтайскім Рубцоўску яго сустрэлі жонка Анастасія Зотава, сястра, а таксама грамадскія актывісты і прадстаўнікі прэсы.

Ранкам у калонію прыехала машына спецсувязі, каб перадаць дакументы на вызваленне. Вярхоўны суд РСФСР адмяніў прысуд Дадзіну яшчэ ў сераду, але дакументы не перасылалі і грамадскага актывіста не выпускалі з турмы.

Ільдар Дадзін быў засуджаны да 2,5 гадоў зняволення за неаднаразовыя нібыта парушэнні заканадаўства на мітынгах. Яго затрымлівалі за адзіночыныя пікеты ў падтрымку палітзняволеных, Аляксея Навальнага і супраць вайны ў Данбасе. У турме Дадзіна катавалі і падвяргалі разнастайным здзекам, пра што ён здолеў паведаміць на волю.

Беларускае Радыё Рацыя