Расейскі сацыёлаг Ігар Эйдман пракаментаваў падзеі ў Беларусі
Расейскі сацыёлаг Ігар Эйдман пракаментаваў падзеі ў Беларусі, заявіўшы, што Беларусь вельмі хутка можа зрабіцца па-сапраўднаму еўрапейскай дзяржавай, калі скіне Лукашэнку.
– Беларусь даўно магла б стаць нармальнай дэмакратычнай еўрапейскай краінай узроўню Літвы ці Латвіі. Але ў 1994 годзе ў рэспубліцы здарылася страшнае няшчасце – да ўлады прыйшоў Лукашэнка. Яму ўдалося на дзесяцігоддзі пагрузіць краіну ў застойнае балота, усталяваць адну з самых агідных дыктатур, пазбавіць беларусаў перспектыў на будучыню.
У самыя цяжкія гады постсаўка беларусы, не паспеўшы прывыкнуць да дэмакратыі, абралі прэзідэнтам спрытнага дэмагога, які здолеў пабудаваць сістэму татальнага гвалту і прапаганды. Гэты сумны вопыт аб’ядноўвае Беларусь з Нямеччынай. Законапаслухмянасць, спакой, чынашанаванне беларусаў, якія абʼядноўваюць іх з немцамі, пахвальныя і ў дэмакратычнай краіне якасці, пры дыктатуры дапамагаюць маніпуляваць насельніцтвам, трымаць яго ў рабстве. У гісторыі, як і ў жыцці, няўдачы чаргуюцца з поспехамі. Беларусам не пашанцавала страшэнна з Лукашэнкам, але цяпер у іх краіны зʼявіўся шанец на поспех. Калі ўдасца скінуць Лукашэнку і адначасова адбіцца ад Пуціна, Беларусь нават у кароткатэрміновай перспектыве здольная стаць па-сапраўднаму еўрапейскай, дэмакратычнай краінай, – заявіў Ігар Эйдман.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rfi.fr