Расейскія сайты цкуюць журналіста Руслана Кулевіча



Гарадзенскі журналіст Руслан Кулевіч, што піша для Hrodna.life, апынуўся пад нападкамі расейскіх прапагандыскіх сайтаў. Журналіст пісаў артыкулы пра дэмантаж помніка Чапаеву, і гэта стала каталізатарам таго, што пра яго з’явіліся некалькі артыкулаў на сайтах “Русская весна” ды “Антимайдан”.

Кажа Руслан Кулевіч:

– Расейскія сайты пішуць, што я нацыяналіст, уваходжу ў “Малады Фронт”, БНФ. Наогул, я ніколі не быў іх чальцом. Я лічу, што гэта правакацыя. Яны адмыслова так робяць, каб паказаць мяне нейкім ворагам горада. Але і ў гарвыканкаме, і ў аблвыканкаме ведаюць, што Кулевіч нармальны журналіст, ён піша для горада і ён патрыёт горада. І я таксама кажу, што я – патрыёт горада. У іх ёсць свае гарады, свае помнікі, свая гісторыя. Няхай яны займаюцца сваім. Мы ў Гародні будзем займацца сваім. Мы будзем самі выбіраць, што нам трэба.

На думку рэдактара беларускай службы „ІнформНапалм” Дзяніса Івашына, нападкі на журналіста Руслана Кулевіча – гэта частка спланаванай атакі супраць Беларусі:

– Пэўныя элементы прапагандысцкай кампаніі, каб ачарніць і дэскрыдытаваць ягоную асобу.  Тое самае, што здзяйсняецца зараз  і супраць мяне галоўнымі прапагнадысцкімі рэсурсамі так званай “Русской весны” і “Антимайдана”. І гэта можа сведчыць пра тое, што насамрэч зараз беларускае пытанне стаіць на павестцы дня ў Расеі для канчатковага вырашэння. Калі ўлічыць і каналы распаўсюду, і характар інфармацыі. І тое, што адбываецца гэта на фоне значнага абвастрэння расейска-беларускіх адносінаў, гандлёва-эканамічнай вайны, адклікання Бабіча.

На думку Дзяніса Івашына ў бліжэйшы час трэба чакаць яшчэ хвалі нападкаў на беларускіх журналістаў і блогераў з боку вялікай колькасці расейскіх прапагандыскіх сайтаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня