Расейскія сцягі пад Берасцем



Калону пад расейскімі ды іншымі “неідэнтыфікаванымі” сцягамі пабачылі недалёк ад Жабінкі. Яе ў нядзелю зафіксаваў на фота берасцеец Андрэй Любянчук. Маладога чалавека здзівіла белая маскіровачная форма людзей:

– Здзівіўся вельмі, бо пабачыў расейскія сцягі. Калі пад’ехаў бліжэй, то ўбачыў і «прыкід» такі, як апошнім часам расейцы маюць на Данбасе. Мяне гэта вельмі абурыла і здзівіла. І нават складана апісаць эмоцыі на той момант.

Паводле інфармацыі кобрынскай інтэрнэт-суполкі “Сувораў град”, гэта калона ўдзельнікаў лыжнага пераходу Масква-Берасце, прымеркаванага да 70-й гадавіны перамогі Савецкага Саюзу над фашыстоўскімі захопнікамі. Удзельнікі пераходу – маладыя людзі з Інгушэціі (Расея), якія былі апрануты як у белы, так і ў баявы, паўсядзённы, вайсковы камуфляж.

Беларускае Радыё Рацыя