Расейскія вайскоўцы правялі фотасесію на вакзале ў Баранавічах



„Так немцы здымаліся ў 41-м на фоне будынка чыгуначнага вакзалу ў Баранавічах”. Гэтымі словамі адзначыў служачы вакзалу фотасесію расейскіх вайскоўцаў на вакзале Баранавічы-Палескія, што прыехалі ў Беларусь на Ганцавіцкую вайсковую базу.

Расейскія вайскоўцы ў той момант паводзілі сябе бесцырымонна і пачувалі  сябе як дома, гаворыць сведка гэтага – кіраўнік Руху “За свабоду” ў Баранавічах Уладзімір Гундар:

– Вайскоўцаў расейскіх тут хапае. Тым больш, што мы ўбачылі як на вакзале яны дэманстратыўна пашыхтаваліся перад цэнтральным уваходам у вакзал Баранавічы-Палескія і дэманстратыўна фатаграфаваліся на фоне вакзала.  І яны да нас звярнуліся – чаго вы нас фатаграфуеце? А я сказаў ім, што мы ў сябе дома. На што яны давай пярэчыць, што мы таксама дома.

Паводле Уладзіміра Гундара, дэманстрацыя незалежнасці Беларусі 3 ліпеня з наплывам  войск суседняй агрэсіўнай дзяржавы  выглядае трагі-камічна. Гэта больш падобна на паўзучую анексію. Ёсць пагроза, што беларусы яе могуць праспаць.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя