Расейца-палітвязня Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму



Палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму №4. Пра гэта праваабаронцам распавяла яго маці.

Днямі абарона Дуднікава накіравала апеляцыю ў Вярхоўны суд Беларусі на прысуд Менгарсуда. За агучванне пратэставых ролікаў Ягора Дуднікава асудзілі на 11 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса —  „распальванне варожасці” і  „заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі”.

Беларускае Радыё Рацыя