Расейцы другі дзень пратэстуюць супраць падвышэння пенсійнага ўзросту
У Расеі другі дзень пратэстуюць супраць падвышэння пенсійнага ўзросту. Як перадае ВВС, 28 ліпеня Камуністычная партыя Расеі сабрала ў Маскве 10-тысячны мітынг. Раней камуністы прапаноўвалі вынесці пытанне пра падвышэнне пенсійнага ўзросту на ўсенароднае галасаванне, але ў парламенце краіны іх не падтрымалі. Акцыі камуністаў прайшлі таксама ў іншых расейскіх гарадах.
Сёння на вуліцы Масквы выходзяць прадстаўнікі Лібертарыянскай партыі, да акцыі плануе далучыцца вядомы апазіцыянер Аляксей Навальны.
У чэрвені расейскі ўрад абвясціў пра падвышэнне пенсійнага ўзросту ўжо ў 2019 годзе — для мужчын ён складзе 65 гадоў, а для жанчын — 63 гады. Згодна з планамі, пераход будзе паэтапным і расцягнецца на некалькі гадоў.