Расейцы папрасілі беларусаў не пастаўляць нарвежскую рыбу



Масква папрасіла беларусаў не дапускаць паставак у Расейскую Федэрацыю рыбнай прадукцыі, выпрацаванай з нарвежскай сыравіны.

Рассельгаснагляд накіраваў ліст у Менск у Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. У ім звяртаецца ўвага, што расейскія спецыялісты неаднаразова выяўлялі ў згаданай прадукцыі рэшткі забароненых і шкодных рэчываў, пра што кожны раз інфармавалі беларускі бок.

З гэтай жа прычыны восенню Рассельгаснагляд звяртаўся да ветэрынарнай службы Нарвегіі з просьбай праінспектаваць мясцовыя прадпрыемствы. Цікава, што нарвежцы адмовіліся прымаць дэлегацыю з Расеі, спаслаліся на «шчыльны графік».

У перыяд са студзеня па лістапад у Беларусь было ўвезена больш за 10 тон рыбы з Нарвегіі (ласося і фарэлі). 93% прадукцыі было пасля адпраўлена ў Расею.

Беларускае Радыё Рацыя