Расейцы пратэставалі ў Варшаве супраць вайны
У акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў прыняла ўдзел група расейскіх грамадзян. У іх руках былі плакаты і бел-блакітна-белыя сцягі. У сваёй прамове яны асудзілі дзеянні Пуціна і расейскіх вайсковых сіл:
– Мы прыйшлі сюды ад расейскай апазіцыі выразіць салідарнасць з украінцамі і беларусамі. Гэта брыдкая вайна, якуб развязаў тыран Пуцін – ганьба для Расеі і для ресейскай гісторыі. У расейскай гісторыі было шмат цёмных плям, але ад гэтай плямы мы не адмыемся шмат гадоў.
Дзяўчына, якая выступала, таксама асудзіла Пуціна за грубае ўмяшальніцтва ў расейскую культуру і в двукоссі Бограсейскую царкву за благаславенне вайны:
– Пуцін вывернуў навыварат усе культурныя каштоўнасці і сэнсы. Вельмі часта дзяржава выкарыстоўвае рэлігію ў падтрымку вайне, на жаль. І цяпер гэта адбываецца.
У канцы прамовы выступоўца аб’явіла хвіліну маўчання па загінулых ва Украіне ад расейскай агрэсіі і бамбардзіровак. Таксама было аб´яўлена, што 8 траўня расейскія дыяспары па ўсяму свету правядуць акцыі, асуджаючыя ваенныя сілы Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя