Расейцы прызналі Сталіна самым выбітным чалавекам у свеце
Па дадзеных новага апытання «Левада-цэнтра», расейцы ўпэўненыя ў тым, што Іосіф Сталін – самы выбітны чалавек усіх часоў і народаў, перадае «Інтэрфакс». Адразу за Сталіным – Уладзімір Пуцін і Аляксандр Пушкін.
Сталін заняў першае месца з 38% галасоў апытаных, следам за ім Пуцін і Пушкін – па 34% галасы. Уладзімір Ленін набраў 32% галасоў і апынуўся на чацвёртым месцы, а Пётр I заняў пятае месца – 29%.
Удзельнікі галасавання самі называлі імёны і маглі паказваць некалькі варыянтаў адказу, таму выніковая сума ў працэнтах вышэй за 100.
У 2012 годзе ў аналагічным апытанні Сталін таксама перамог з 42% галасоў. Пуцін заняў тады пятае месца з 22% галасоў.
Фота: ТАСС