Расейцы спрабавалі патрапіць у Польшчу ў чужым грузавіку



Уночы 14 ліпеня па інфармацыі грамадзян, якія перасякаюць мяжу ў пункце пропуску «Казловічы», берасцейскія памежнікі затрымалі на рэжымнай тэрыторыі двух грамадзян Расеі. Мужчыны залезлі ў прычэп грузавога аўтамабіля і спадзяваліся такім няхітрым спосабам бесперашкодна перасекчы беларуска-польскую мяжу. Свае незаконныя намеры яны не хавалі: у суседняй краіне жыхары Арэнбурга і Грознага разлічвалі палепшыць умовы свайго жыцця.

Абодва аформлены парушальнікамі дзяржаўнай мяжы, а арэнбуржац яшчэ і парушальнікам правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі. Расейцы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй тэрмінам на 5 гадоў, паведамляе gpk.gov.by.