Расейцы спрабавалі вывезці з гатэля 14 рулонаў туалетнай паперы



Жыхары расейскага горада Сургут паспрабавалі вывезці дзве, напоўненыя трафеямі, валізкі з турэцкага гатэля. Пра гэта пішуць расейскія СМІ.

Расейцы спрабавалі вывезці з турэцкай Аланіі 14 рулонаў туалетнай паперы, пяць літраў лікёру „Бейліс”, тапачкі, халаты, ручнікі, апельсіны і нават вырваныя з коранем расліны з саду.

Аднак, планам вывезці нарабаванае не было наканавана спраўдзіцца, бо персанал на працягу тыдня сачыў за тым, як расейцы бяруць і складаюць у валізкі ўсё, што трапляе ім на вочы.

У выніку перад выездам з гатэля ахова прымусіла парачку адкрыць свае валізкі і паказаць іх змесціва. Расейцы не ўдарылі ў бруд тварам. Усё было акуратна спакавана. „Бейліс” быў разліты па пластыкавых бутэльках, апельсіны і яблыкі расфасаваныя па пакеціках, а халаты, тапачкі, ручнікі і туалетная папера ляжалі зверху. Карані вырваных з саду раслін былі акуратна намочаныя вадой і загорнутыя ў поліэтылен.

У выніку інцыдэнту адміністрацыя гатэля прымусілі рабаўнікоў аплаціць змесціва валізак па рынкавым кошце і адпусціла іх на самалёт.

espreso.tv