Расея экстрадзіруе яшчэ аднаго беларуса



9 верасня ў судзе Белгарада адбыўся суд па рашэнні на экстрадыцыю з Расеі берасцейца Вадзіма Дубойскага. Ён праходзіць па артыкуле аб масавых беспарадках у Беларусі.

У жніўні 2020-га Вадзім быў затрыманы сілавікамі і збіты. Яго выпусцілі праз суткі без якіх-небудзь дакументаў, ён трапіў у бальніцу. А пасля таго, як ён зняў пабоі, на яго завялі крымінальную справу па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).

Восенню Вадзім пакінуў Беларусь. На Радзіме яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Суд пастанавіў выдаць Вадзіма Беларусі. Расейскія праваабаронцы будуць рыхтаваць яго выпадак у Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Раней Расея экстрадзіравала баксёра з Маладэчна Аляксея Кудзіна, які быў у вышуку за падзеі 9-10 жніўня 2020 года. Потым у Маладзечне яго асудзілі да трох гадоў калоніі.

Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расеі экстрадыцыю беларускага спартсмена, але гэта не паўплывала на сітуацыю.

Nashaniva.com