Расея пачала пастаўкі ў Беларусь свайго новага прэпарата супраць COVID-19
Пачаліся экспартныя пастаўкі ў Беларусь новага расейскага лекавага сродку „Авіфавір” супраць каронавіруснай інфекцыі COVID-19, паведамляюць Расейскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ) і група кампаній „ХімРар”.
У паведамленні гаворыцца аб вытворчасці ў чэрвені першых 100 тыс. курсаў расейскага прэпарата супраць карjнавіруса „Авіфавір”, што істотна перавышае першапачатковы план вытворчасці на ўзроўні 60 тыс. курсаў.
„Пастаўкі прэпарата ў чэрвені былі ажыццёўлены ў 35 рэгіёнаў па ўсёй Расеі, а таксама ў Рэспубліку Беларусь”, — адзначаецца ў паведамленні.
На працягу месяца будзе выраблена яшчэ звыш 100 тыс. курсаў. Сумеснае прадпрыемства РФПІ і ГК „ХімРар” плануе павялічыць вытворчыя магутнасці ў тры разы, да 300 тыс. курсаў у месяц, што дазволіць задаволіць унутраны попыт на „Авіфавір” у РФ і пачаць пастаўкі прэпарата на міжнародны рынак.
У паведамленні гаворыцца, што „Авіфавір” 29 траўня атрымаў рэгістрацыйнае пасведчанне Міністэрства аховы здароўя РФ і стаў першым у свеце прэпаратам супраць каронавіруса, які ўтрымлівае актыўнае дзейнае рэчыва „Фавіпіравір”, а 3 чэрвеня быў уключаны ў апошнюю, 7-ю версію пераліку метадычных рэкамендацый у прафілактыцы, дыягностыцы і лячэнні новай каронавіруснай інфекцыі. „Авіфавір” даказаў сваю эфектыўнасць у клінічных выпрабаваннях і блакуе механізмы размнажэння каронавіруса.
belapan.by
Фота ЦВТ ХімРар