Расея падкупляе сваякоў мабілізаваных, каб здушыць грамадскую нязгоду
Пра гэта даведалася брытанская выведка.

Такога кшталту „стрымліванне” пачалося пасля невялікіх пратэстаў у Маскве ў мінулым лістападзе. Аналітыкі адзначаюць, што ў апошнія тыдні ўлады Расеі, верагодна, прапанавалі сем’ям павялічыць грашовыя выплаты ў абмен на іх маўчанне. Акрамя подкупу ў Расеі спрабуюць і дыскрэдытаваць пратэстоўцаў у сеціве.
Тым часам, у акупаваным Сімферопалі дыверсанткі атруцілі мыш’яком і стрыхнінам 35 расейскіх салдатаў.

Расейскія рэсурсы пішуць, што на КПП воінскай часці прыйшлі дзве дзяўчыны з сямю бутэлькамі гарэлкі і закускай. Ахове сказалі, што перадачку прынеслі ў знак падзякі. У выніку 24 вайскоўцы памерлі, 11 шпіталізаваны. Выявіць дзяўчат не ўдалося.
Беларускае Радыё Рацыя
