Расея рыхтуе дзяцей да вайны з Украінай у Беларусі



Навучанне праводзіцца на базе манастыроў, дзе заяўляюць, што дзяцей вучаць ваяваць з фашыстамі.

gi-9074-43056-big

На тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, Беларусі і ў акупаваным Крыме, казакі і афіцэры запасу рыхтуюць з дзяцей баевікоў. У спецыяльна створаных вайсковых летніках падлеткаў вучаць карыстацца зброяй, боепрыпасамі і выхоўваюць у спартанскіх умовах, паведамляюць Патріоти України са спасылкай на расейскія СМІ.

Падчас трэніровак, дзеці актыўна выкарыстоўваюць сімволіку тэрарыстаў Данецка і Луганска, а таксама георгіеўскія стужкі. Працэс трэніроўкі і падрыхтоўкі дзяцей да вайны прыкрываюць праваслаўна-патрыятычнай тэматыкай, ствараючы палігоны на базе манастыроў. Адзін з такіх летнікаў размясціўся ў пасёлку Заслонава Лепельскага раёна Беларусі, на базе вайсковай часткі №71325. Курыруе падрыхтоўку дзяцей вайскова-патрыятычнае братэрства храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы і яго настаяцель іерэй Алег Плаксіцкі. Фармальна, для дзяцей арганізавалі афіцыйныя спаборніцтвы. Аднак на фота яны, абвязаныя георгіеўскімі стужкамі, пазіруюць з аўтаматамі на фоне танкаў.

129

Настаяцель храма, Плаксіцкі нічога дзіўнага ў навучанні і трэніроўках дзяцей не заўважыў. „Павязалі хто дзе хацеў. І для мяне асабіста гэта не „каларадскія” стужкі, а знак антыфашызму”, – тлумачыць іерэй. Пры гэтым, менавіта фашызм для дзяцей атаясамліваюць з Украінай і ўкраінскай арміяй, запэўніваючы падлеткаў, менавіта ўкраінцы спалілі Хатынь.

„І я ніколі не адкажу на заклік „Слава героям!”, папулярны ва Украіне, бо менавіта ўкраінцы спалілі Хатынь”, – распавядае пра свае перакананні Плаксіцкі. Настаяцель храма апраўдвае вайсковыя манеўры падрыхтоўкай воінаў, гатовых абараняць Беларусь ад фашыстаў. На думку святара, расейскіх войскаў ва Украіне няма, а вось якія сакрэтныя атрады па падрыхтоўцы партызан актыўна трэніруюцца ў беларускіх лясах.

„Мне прыхаджане казалі, што бачылі такія атрады пад Віцебскам. Там вучацца ваяваць і крычаць „Жыве Беларусь!”. Так што сітуацыя ў нас зараз далёка не спакойная, і вельмі важная вайсковая падрыхтоўка”, – ўпэўнены Плаксіцкі. Самі падлеткі не да канца разумеюць сутнасць таго, што адбываецца. Для іх усё трэніроўкі са зброяй – гэта перш за ўсё гульня. Аднак, па словах іх настаяцеля Плаксіцкага, іх выхаваюць у правільным рэчышчы, для барацьбы з апазіцыянерамі. „Гэта ўжо не першыя нашы зборы, але як раз зараз розныя апазіцыянеры выступаюць супраць нас, бо ў нашых выхаванцаў георгіеўскія стужкі”, – кажа святар.

„Нашчадкі перамогі” – яшчэ адна арганізацыя на тэрыторыі Беларусі – „Казачы спас”. Ёй кіруюць афіцэры 45 асобнага палка паветрана-дэсантных войскаў Расеі. „Спас” актыўна падтрымлівае сувязь з такімі ж аб’яднаннямі на тэрыторыі постсавецкай прасторы, – піша Gazeta Wyborcza. На летнік набіраюць каля 150 дзяцей ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Сама „патрыятычная арганізацыя” знаходзіцца пад патранатам Міністэрства абароны Беларусі, якое часам пускае падлеткаў праводзіць трэніроўкі на сваіх базах.

Урад Беларусі падтрымлівае выхаванне дзяцей у такім ключы. Дзяцей пераконваюць, што падзеі ва Украіне гэта грамадзянская вайна, а таксама вайна ўрада супраць свайго народа.

„Каб такога не паўтарылася, трэба актыўна трэніравацца і ведаць правілы абыходжання са зброяй, каб, у выпадку чаго, стаць на абарону Беларусі”, – тлумачаць падлеткам інструктары. Падобныя арганізацыі існуюць таксама ў Малдове, Кыргызстане, Арменіі і Казахстане. Акрамя ўзброеных сіл Расеі, трэніроўкай „партызан” займаюцца інструктары з арганізацый „Нашчадкі перамогі”, Савет ветэранаў службы выведкі Расеі і Міжнародны саюз ветэранаў службаў бяспекі і лакальных войнаў.

Для ўсіх удзельнікаў такіх летнікаў, арганізуюць паездкі ў краіны былога СССР. Апроч баявых навыкаў, дзяцей вучаць гісторыі Расеі і Савецкага Саюза.

[Not a valid template]

[youtube id=”5VlglEZqkiI”]