Расея закрывае мяжу з Беларуссю
Расейскія ўлады вырашылі закрыць мяжу з Беларуссю для перамяшчэння людзей, заявіў на аператыўнай нарадзе прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС.
„Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, – сказаў ён. – Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць, у першую чаргу, масавага распаўсюджвання каронавіруса”.
Расея стала апошняй краінай – суседкай Беларусі, якая вырашыла закрыць мяжу з-за пагрозы далейшага распаўсюджвання каронавіруса. Раней уезд для замежнікаў забаранілі Польшча, Літва, Латвія і Украіна.
Фота ТАСС