Расея забараніла нямецкаму самалёту пасадку для дазапраўкі
Масква адмовіла ў пасадцы нямецкаму самалёту з грамадзянамі Нямеччыны і іншых краін, эвакуяваных з Кітая.
Расейскі бок спаслаўся на «недахоп рэсурсаў» у сваіх аэрапортах. Мінабароны і МЗС ФРГ маюць намер у бліжэйшы час высветліць, ці былі іншыя прычыны для адмовы. Пра гэта паведаміла «Нямецкая хваля».
Самалёт бундэсвера з больш чым 120 пасажырамі на борце вылецеў з кітайскага Уханя ў Франкфурт-на-Майне раніцай 1 лютага. Па словах кіраўніка Мінабароны ФРГ, Расея дазволіла пралёт над сваёй тэрыторыяй і абяцала дазволіць пасадку ў адным з аэрапортаў для дазапраўкі і змены экіпажа. Аднак калі нямецкі самалёт ужо быў над тэрыторыяй Расеі, дазвол на дазапраўку ў Маскве быў нечакана скасаваны. Самалёт накіраваўся ў Хельсінкі, адкуль, пасля дазапраўкі, вылецеў у Франкфурт.
Па стане на гэтую раніцу ў свеце зафіксавана больш за 14 500 выпадкаў захворвання праз новы каранавірус, памерлі 305 чалавек. Прычым за апошнія суткі ў Кітаі памерлі 45.
Беларускае Радыё Рацыя