Расеец спрабаваў правезці праз Беларусь 47 кг гашышу і 200 г какаіну



Раніцай 12 лістапада беларускія мытнікі затрымалі грамадзяніна Расеі, які ў аўтамабілі спрабаваў правезці наркотыкі, каля 47 кг гашышу і 200 г какаіну, паведаміў журналістам 12 лістапада ў парламенце старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.

„Цяпер праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Пасля СМІ будуць больш падрабязна праінфармаваныя пра гэты выпадак”, — сказаў ён. Паводле слоў кіраўніка ДМК, наркотыкі ўвозіліся праз мяжу Беларусі з Еўразвязам. Грамадзянін накіроўваўся ў Расею, таму, мяркуе Сянько, яны былі прызначаныя для расейскага рынку.

Ён таксама не выключае, што наркотыкі могуць быць выяўленыя і пасля абследавання затрыманага аўтамабіля з выкарыстаннем рэнтгенаўскай тэхнікі.

БелаПАН

Фота: скрыншот аператыўнай здымкі Берасцейскай мытні