Раскапаная расстрэльная яма ў лесе па Магілёўскай шашы ў Воршы



Лес па Магілёўскай шашы ў Воршы – адно з месцаў масавых расстрэлаў у часы сталінізма. Гэтае месца расстрэлаў менш вядомае, чым Кабыляцкая гара. 

Фота, зробленае 22 верасня 2018 года. 

Цяпер вельмі блізка да расстрэльнага лесу падступіў новы жылы Мікрараён-3. і некаторыя ямы маюць адзнакі таго, што іх ускрывалі.  

„Яма мае прыкметы таго, што яе раскапалі, – кажа даследчык рэпрэсіяў у Воршы, Юрась Копцік, –  Магчыма, гэта спроба схаваць сляды злачынстваў, як было і ў Курапатах. Новы мікрараён наблізіўся да лесу. І для ўладаў непажаданая сітуацыя, якая адбылася на Кабыляцкай гары ў 1982 годзе, калі падчас будаўніцтва былі выяўленыя парэшткі расстраляных. Сітуацыя можа паўтарыцца ў лесе па Магілёўскай шашы”. 

Напачатку 90-ых гадоў Аршанскі гарвыканкам планаваў усталяванне мемарыяльнага знаку на месцы расстэлаў. Пра гэтае рашэнне паведамляла раённая газета „Ленінскі прызыў”, але знак не быў усталяваны. 

Беларускае Радыё Рацыя