Расла ў Альбярціне ліпа Каралінская



Слонімскі мікрараён Альбярцін пасля вайны і да сённяшніх дзён мог бы быць самым прыгожым месцам для адпачынку слонімцаў і гасцей. Але ніводзін з мясцовых начальнікаў, якія ўзначальвалі Слонім, дзеля гэтага нічога не зрабілі. А наадварот, Альбярцін знішчаўся і прыходзіў у заняпад. Гэты заняпад Альбярціна працягваецца да сённяшніх дзён. І Слонім гублее сваю турыстычную Мекку. 

Расла зусім нядаўна і прыгожая каралінская ліпа, прывезеная некалі панам Пуслоўскім з Канады. Гэта быў помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Падобныя каштоўныя дрэвы ў цывілізаваных краінах ахоўваюцца, лечацца, даглядаюцца і зберагаюцца, як сапраўдныя гістарычныя помнікі. А ў нас прасцей спілаваць, каб, маўляў, на спіну не ўпала. Няма дрэва – няма праблемы, ды і ахоўваць даўно няма ўжо чаго…

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя