Распачалі крымінальную справу супраць заснавальніцы «Саюза Маці Беларусі» і яе мужа



Баранавіцкая пракуратура распачала крымінальныя справы па фактах стварэння і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, публічнай абразы Лукашэнкі і паклёпу на яго, а таксама садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці.

Згодна з матэрыяламі справы, 60-гадовая заснавальніца «Саюза Маці Беларусі» стварыла і кіравала «экстрэмісцкім фармаваннем». На адным з рэсурсаў яна размясціла відэазапіс, «у якім утрымліваўся паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, у тым ліку абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкага злачынства».

Паведамляецца, што муж падазраванай даў інтэрв’ю для «экстрэмісцкага фармавання» і ў сацсетках размясціў абразы на адрас Лукашэнкі.

Сужэнцы знаходзяцца за мяжой.

КДБ прызнаў «Саюз Маці Беларусі» «экстрэмісцкім фармаваннем» 29 верасня. Ведамства таксама назвала імёны людзей, якія, як мяркуецца, звязаныя з арганізацыяй: Анцілеўская Святлана, Здановіч Вольга, Якавенка (Ліфанава) Таісія, Алесінская Наталля, Тарпанава (Васільцова) Таццяна.

вясна