Распаўсюднікаў савецкіх сцяжкоў у Віцебску абяцаюць праверыць



Але справа пакуль не заведзена. Праваабаронца з Віцебска Павал Левінаў атрымаў паведамленне, што яго заява наконт распаўсюднікаў савецкіх сцяжкоў прынята ў раённы РУУС для праверкі:

Накіравалі ў раёны РУВД для разбіральніцтва, і пакуль яшчэ адказу я не атрымаў. Яшчэ тыдзень трэба пачакаць, можа адказ прыйдзе.

Раней Павал Левінаў звярнуўся да кіраўніка абласной міліцыі з просьбай пракантраляваць справу з разпаўсюджваннем савецкіх сцяжкоў ля гандлёвага цэнтру «Эвіком» у Віцебску.

Праваабаронца Павал Левінаў адзначае, што ў Крыме і на Данбасе таксама спачатку раздавалі савецкія і расейскія сцяжкі. Падобныя дзеянні, на яго думку, нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя