Рассельгаснагляд прыпыніў ўвоз сыроў з Беларусі



Як паведамляе Рассельгаснагляд, праверкі сыроў, якія паступілі з ААТ „Рагачоўскі МКК” і ААТ „Малочная кампанія Наваградскія Дары”, паказалі, што кантроль за выкарыстаннем у гэтай прадукцыі кансервантаў недастатковы, перадае Інтэрфакс.

Так, Бранская міжведамасная ветлабараторыя выявіла падвойнае перавышэнне масавай долі кансерванта (натрыю азотнакіслага Е251) у сыры „Тильзитер”, выпрацаваным гомельскім ААТ „Рагачоўскі МКК”, і сыры „Pesto green” гародзенскага ААТ „Малочная кампанія Наваградскія Дары”.

1

Прадукцыя паступіла ў РФ у суправаджэнні дэкларацый аб адпаведнасці і ветэрынарных суправаджальных дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Беларусі.

Рассельгаснагляд накіраваў пастаўшчыкам прадпісанні аб прыпыненні дзеяння дэкларацый, на няякасную прадукцыю накладзены арышт.

Акрамя таго, ААТ „Малочная кампанія Наваградскія Дары” ужо адрэагавала на прэтэнзіі аб якасці і бяспекі і прадставіла гарантыі недапушчэння падобнай сітуацыі надалей.