Расследаванне справы прафсаюзу РЭП працягваецца



„Расследаванне крымінальнай справы супраць кіраўніка прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка працягута следчым камітэтам яшчэ на месяц”, – распавёў Ігар Комлік.

Кіраўнікі прафсаюзу абвінавачваюцца ва ўхіленні ад сплаты падаткаў:

– Было да першага траўня, а цяпер да першага чэрвеня. Знаёмяць з вынікамі экспертызы, то бок з-за таго, што экспертызу рабілі, а нас яшчэ не азнаёмілі з ёй, вось яны азнаямляюць. Там паглядзім, што будзе далей, пакуль там ніякіх прагнозаў ніхто не робіць.

Зараз Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. Сваёй віны яны не прызнаюць і лічаць крымінальны пераслед помстай уладаў ды палітычным пераследам за актыўную працу прафсаюзаў па абароне правоў працоўных і спробай перашкодзіць дзейнасці прафсаюзаў.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск